У гродзенскай школе хочуць адкрыць цэнтр вады і энергіі, зялёныя майстэрні і зладзіць вадаспад у фае.
У СШ № 12 нічога не знікае дарма. Папяровыя чарнавікі ператвараюцца ў плакаты і паштоўкі. З кардонак атрымліваюцца яркія гаражы для машынак. Старыя джынсы перашывалі ў цацкі. Вучні сочаць, якія лямпачкі купляюць бацькі, самі могуць навучыць эканоміць энергію. Каб дабрацца на ўрокі, замест аўтобуса дзеці свядома выбіраюць ровар, піша grodno.greenbelarus.info.
Звычайная школа ў старым мікрараёне з 60-х гадоў мінулага стагоддзя, дзе паміж панэлькамі яшчэ захаваліся скверы, а шматпавярхоўкі глядзяць на лес, зрабіла фішкай разумнае спажыванне і прыцягвае для сваіх экапраектаў сродкі з міжнародных праграм.
Некалькі гадоў таму тут адкрылі Музей-лабараторыю «Школа руплівых гаспадароў», дзе экспанаты дзейнічаюць і сабраны па прынцыпе «якая энергія самая танная — гэта энергія, якую мы зэканомілі». На базе лабараторыі стварылі рэсурсны цэнтр па энергазберажэнню.
Экалагічныя праекты ў СШ № 12 пачынаюцца з дзіцячых ініцыятыў. У кастрычніку праходзіць форум, дзе збіраюць ідэі для эка-падзей. У якасці арыентыру выбіраюць даты еўрапейскага экалагічнага календара: дзень энергазберажэння дзень Зямлі, гадзіну Зямлі, тыдзень лесу і г. д.
Так з’явіліся майстэрні ўстойлівага развіцця «СэкандАрт», вела-квэст «Падары планеце час» — (больш за 200 бацькоў і вучняў на роварах паехалі па цікавых маршрутах ў лесапарку ў Ласосна), супергероі, якія ратуюць планету ад смецця.
У Гродне гэта адзіная школа, дзе вучні навучаюць пачаткоўцаў яздзе на ровары і дзейнічае Цэнтр бяспекі дарожнага руху. Вучэбная пляцоўка адразу ў двары: на дарожкі нанеслі дарожную разметку, усталявалі копіі рэальных дарожных знакаў, працуюць святлафоры.
Вучацца не толькі аднакласнікі, але бацькі, бабулі і гараджане. За два гады навучылі каля 3 тысяч чалавек.
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…