Стасу з Гродна, які ратуе зняволеных, улады прапанавалі супрацоўніцтва

Такі нагляд абмяжоўвае свабоду руху: нельга, напрыклад, без папярэджання выязджаць з горада, мяняць жыллё і працу, трэба ва ўстаноўлены тэрмін вяртацца дадому. Суд можа абавязаць чалавека не наведваць пэўныя месцы, не выходзіць з кватэры ў пэўны час, з’яўляцца ў АУС некалькі раз у месяц.

Стас кажа, што гэта можа быць звязана з яго актыўнай дзейнасцю: акрамя дапамогі былым зняволеным ён удзельнічаў у галадоўцы са сваякамі асуджаных за наркотыкі.

Згодна з артыкулам 80 КК прэвентыўны нагляд можа быць усталяваны за раней асуджаным чалавекам, калі ён больш за два разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Па словах Стаса, міліцыя на судзе прадаставіла два адміністрацыйныя правапарушэнні. Адну «адміністрацыйку» Стас атрымаў у маі 2018 года за знаходжанне п’яным у фае інтэрната і непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі. Але абскардзіў яе і выйграў суд. Другая ў гэтым годзе — аб пераходзе дарогі ў неналежным месцы. На момант затрымання рашэння па гэтай справе яшчэ не было: Стас чакаў даты абскарджання.

На пасяджэнні суд так і не змог высветліць у супрацоўніка крымінальнай інспекцыі, на якой падставе трэба ўсталяваць за Цыбінскім прэвентыўны нагляд. У абгрунтаванні міліцыі не было доказаў таго, што Цыбінскі «не рэагуе на выхаваўчую працу, накіраваную на змену ладу жыцця ў пазітыўны бок» і гэтак далей. Супрацоўнік інспекцыі прызнаў, што ў яго няма такіх дадзеных.

Суддзя не ўлічыў довадаў крымінальна-выканаўчай інспекцыі і адмовіў ва ўсталяванні прэвентыўнага нагляду за Стасам. «Супрацоўнікі міліцыі прадставілі фіктыўныя дакументы, якія суд разглядаць не мог», — распавёў Цыбінскі.

Інтэрв'ю і супрацоўніцтва з уладамі Гродна

24 жніўня тэлеканал ОНТ выпусціў сюжэт пра Цыбінскага. У канцы рэпартажу журналістка Надзея Завіноўская сказала, што ініцыятывай Стаса ўжо зацікавіліся ўлады Гродна і гатовыя афіцыйна прапанаваць супрацоўніцтва.

Неўзабаве з Цыбінскім звязаўся начальнік аддзела па ідэалагічнай працы і па справах моладзі гродзенскага гарвыканкама Андрэй Ярашэвіч. Стас кажа, што чыноўнік паабяцаў дапамагчы зарэгістраваць арганізацыю. Цыбінскі ўжо знайшоў бухгалтара, юрыста, кладаўшчыка і схадзіў у падатковую. Арганізацыю Стас рэгіструе не адзін: за мінулы месяц ён пазнаёміўся з былым супрацоўнікам міліцыі, які падахвоціўся дапамагчы.

Зараз Стас Цыбінскі шукае памяшканне для цэнтра, разбіраецца з дакументацыяй і верыць, што ўсё атрымаецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024