Рэканструкцыя Палаца культуры ў Гродне, якая павінна істотна зменіць выгляд будынка ўнутры і звонку, пачалася ў апошнія дні лета. На днях будоўлю агарадзілі плотам. Гэта стандартная працэдура, але нашу ўвагу прыцягнулі інфармацыйныя шыльды для мінакоў і стэнд з правіламі бяспекі для будаўнікоў. Яны выкананы на беларускай мове.
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]