Раніцай 2 верасня на Гродзенскім заводзе па ўтылізацыі і сартаванні адходаў знайшлі боепрыпасы. У 07.30 працоўны ўбачыў на стужцы падачы невялікую скрыначку. Узяў яе для сартавання і ўнутры выявіў 43 патрона калібра 5,6 мм, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Яны канфіскаваныя, супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз выявяць, ці прыдатная знаходка для выкарыстання.
На заводзе даволі часта знаходзяць боепрыпасы, якія грамадзяне выкідаюць у смеццевыя кантэйнеры, акрамя патронаў, сустракаюцца снарады, гранаты і нават вучэбная супрацьтанкавая міна. Кіраўніцтва прадпрыемства адразу паведамляе ў міліцыю, на месца выбывае следча-аператыўная група.