У Навагрудку высяляюць з цэнтра дзве бібліятэкі, мастацкую і музычную школу на карысць БТІ. Гараджане супраць

У Навагрудку рыхтуюцца выселіць з цэнтра горада дзіцячую і дарослую бібліятэкі, мастацкую школу і музычныя класы. Вызвалены будынак запланавана аддаць БТІ (Бюро тэхнічнай інвентарызацыі). Нагода для перасялення — будынку патрэбны капітальны рамонт і нібы толькі БТІ можа яго зрабіць. У сеціве стварылі петыцыю супраць пераносу ўстаноў, засталося два дні, каб яе падпісаць.

Першапачаткова выканкам планаваў вызваліць будынак для БТІ да 2 верасня. Пабудова, у якой месціліся ўстановы дагэтуль — пачатку 20 стагоддзя, размешчаная ў гістарычным цэнтры горада. Але, як сказана ў петыцыі, капітальны рамонт там быў у 2012 годзе. Праблема ў тым, што новыя памяшканні для бібліятэк, школы і музычных класаў вельмі нязручныя.

Па словах аўтараў петыцыі, цокальныя памяшканні школы № 1, куды мусяць перамясціць мастацкую школу, — цёмныя, сырыя і магчыма з грыбком, вокны там на ўзроўні зямлі і цяжка дыхаецца. Акрамя таго, школа № 1 знаходзіцца вельмі далёка ад шматпавярховых раёнаў горада, дабрацца туды самастойна вучню амаль немагчыма. Побач — скрыжаванне вузкіх вуліц, па якіх ездзяць фуры і іншы цяжкі транспарт. Сёння ў мастацкай школе — болей за сотню вучняў, але бацькі ўжо цяпер адмаўляюцца адпраўляць дзяцей так далёка і ў такія памяшканні.

Музычную школу пераносяць у будынак інтэрната, дзе жывуць людзі.

Аб’яднаную дзіцячую і дарослую бібліятэку, якую штодзень наведваюць ў сярэднім 60−80 чалавек, высяляюць на трэці паверх старога будынка 20-х гадоў. Фактычна, гэта 4 паверх калі мерыць лесвічнымі пралётамі «хрушчовак». Замест існуючых сёння 290 квадратных метраў, для бібліятэкі прапануюць 112 квадратаў. Змяншэнне плошчы азначае скарачэнне бібліятэчных фондаў на 30%. Аб’яднаная чытацкая зала будзе складаць пару сталоў, якія будуць дзяліць паміж сабою дарослыя і дзеці. Людзям сталага веку будзе цяжка падымацца па даўгой лесвіцы.

Як вядома стваральнікам петыцыі, канчатковае рашэнне аб перадачы будынка БТІ яшчэ не прынятае.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025