Кола агляду, або як яго называюць у народзе «чортава кола», закруціцца ў Гродне на дзень горада, які плануецца 14 верасня, піша harodniaspring.org.
Пачалася актыўная фаза зборкі складнікаў для кола агляду, якія дасюль ляжалі ў парку Жылібера.
Гродзенскае кола агляду будзе другім у Беларусі па вышыні і змяшчальнасці пасажыраў. Яго вышыня складзе 42 метры, і разлічана яно на 96 месцаў у 24-кабінках. У добрае надвор’е агляд будзе дасягаць да 25-ці кіламетраў і поўны абарот яно будзе рабіць за 10 хвілін.
У Гродне раней было кола агляду, у 80-ых гадах. Гродзенцы ўжо паспелі засумаваць па такім атракцыёне. Яно было меншае, 30 метраў, знаходзілася ў Каложскім парку, і пасля 10-ці гадоў эксплуатацыі было дэмантавана.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…