У хатнім матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі “Нёман” пацярпеў паразу ад мінскага “Дынама” – 0:1. Адзіны мяч у сустрэчы забіў Ятчанка на 53-й хвіліне матчу.
У гэтым годзе “Нёман” гуляе вельмі няўдала на родным стадыёне. У дзесяці матчах толькі адна перамога і чатыры забітыя галы ў вароты праціўніка.
“Нёман” – “Дынама-Мінск” – 0:1
Пасля паразы ў Гродне “Нёман” знаходзіцца на 9-м радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 23 ачка.
Наступную гульню гродзенцы правядуць 14 верасня ў Жодзіне, дзе сустрэнуцца з мясцовым “Тарпеда-БелАЗ”.





