Рэканструкцыя Палаца культуры ў Гродне цалкам зменіць выгляд будынка ўнутры і звонку. Як паведамілі grodnonews.by ў УКБе Гродна, выдзеленыя сродкі пойдуць на замену даху і драўляных перакрыццяў ўнутры будынка, інжынерных сетак, аздабленне фасадаў. Значнае абнаўленне вырабяць ўнутры будынка, дзе прадугледжана перапланіроўка памяшканняў. Да прыкладу, выкарыстаюць флігель палаца, які выходзіць ва ўнутраны панадворак.
Рэканструкцыя ўключана ў абласную інвестыцыйную праграму на 2019 год, забяспечана яе фінансаванне. Праект абнаўлення палаца распрацаваў інстытут «Гроднаграмадзянпраект», тэндэрныя таргі выйграла ААТ «Гроднапромбуд», якое на гэтым тыдні пачало працы.
Былы клуб танкасуконнага камбіната будаваўся ў 50-я гады мінулага стагоддзя. На яго канчатковае архітэктурнае аблічча паўплывала прынятае ў 1955 годзе рашэнне ўрада СССР аб ліквідацыі празмернасцяў у архітэктуры. Таму ў першапачатковы праект гродзенскай новабудоўлі прыйшлося ўносіць карэкціроўкі. У выніку змяніўся галоўны фасад будынка, які выходзіць на Савецкую плошчу. А вось фасад, які выходзіць да Дома быту, захаваўся па першапачатковым праекце, таму шматлікія старажылы Гродна памылкова лічаць, што гэта і быў галоўны ўваход у палац.