«Бязвіз» пашырыўся. Што плануюць зрабіць у новых рэгіёнах для прыцягнення турыстаў?

З 10 лістапада 2019 года бязвізавая зона пашырыцца і прырасце на некалькі раёнаў. Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Шчучынскі, і Воранаўскі раёны зараз таксама даступныя для наведвання бязвізавымі турыстамі. І калі ў Гродне навучыліся здабываць карысць з гэтай з’явы, імкнуцца вывучаць попыт турыстаў на тыя ці іншыя турыстычныя паслугі і падладжвацца пад яго, то раёны, якім трэба будзе ў гэтую зону ўвайсці з лістапада, апынуліся не цалкам да гэтага гатовыя, паведамляе grodnoplustv.by.

Новыя месцы трэба ўпісаць у турыстычныя маршруты. Для гэтага ў Гродзенскім аблвыканкаме прайшло рабочае пасяджэнне з прадстаўнікамі раёнаў і ведамстваў са сферы бязвіза. Перш за ўсё выбудуюць працу з турфірмамі, прапануюць ім варыянты турыстычных маршрутаў, аб’яднаюць гэтыя маршруты паміж раёнамі, каб турысты маглі ўехаць у адным раёне, а выехаць у іншым. Таксама важна насычанае інфармацыйнае суправаджэнне брэндавых мерапрыемстваў, якія праходзяць у кожным з гэтых раёнаў і якія могуць быць прывабнымі і цікавымі для турыстаў.

— Сёння вельмі шмат робіцца для таго, каб развіваўся турызм. Актыўна будуюцца кропкі грамадскага харчавання ў горадзе Гродна, паслугі пражывання пашыраюцца, і я думаю, што ў бліжэйшыя год-два мы насыцім рынак неабходнымі аб’ектамі. У той жа час, вельмі шмат увагі надаецца гісторыка-культурнай спадчыне ў Гродзенскай вобласці. Будуецца Стары замак, рэканструюецца Крэўскі замак, Любчанскі, Навагрудскі, вядуцца працы ў замку ў Гальшанах, — кажа Віктар Лісковіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама.


Пазнаёміліся ў Танзаніі, сустракаюцца ў Гродне. 80-тысячны турыст прыехаў у Гродна з Лондана


Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025