МЗС Беларусі пацвярджае планы па падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Еўрасаюзам ўжо ў хуткім часе. Гэта заява з’явілася на фоне чутак нібыта пра перанос тэрмінаў прыняцця дакумента, паведамляе ont.by.
Анатоль Глаз, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў: «Як неаднаразова ўжо заяўлялася, з еўрапейскімі партнёрамі, сумеснымі партнёрамі, рухаемся да заключэння пагаднення аб спрашчэнні візавых фармальнасцей і рэадмісіі. У цяперашні час неабходныя для падпісання працэдуры бакамі яшчэ не завершаны. Разам з тым мы па-ранейшаму зыходзім з таго, што нашы планы ў агляднай перспектыве ажыццявяцца».
Зараз партнёры прапрацоўваюць юрыдычныя і прававыя пытанні. З падпісаннем пагаднення атрымаць Шэнген беларусам стане прасцей, а кошт візавага збору можа знізіцца да 35 €. Таксама дакумент спросціць працэдуру вяртання на радзіму грамадзян, у якіх няма права знаходзіцца на тэрыторыі Еўрасаюза.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…