Салдата Астравецкага гарнізону на 10 сутак пасадзілі на гаўптвахту за карыстаньне мабільным тэлефонам. Спагнанне вынес выканаўца абавязкаў камандзіра часткі падпалкоўнік Алег Бацькоў. Факт пакарання пацвердзіў прэс-сакратар міністэрства абароны Уладзімер Макараў, піша s**boda.org.
«Вайсковец тэрміновай службы пакараны камандзірам часткі за выкарыстанне на тэрыторыі часткі мабільнага сродку сувязі нявысветленага ўзору», — працытаваў арыштны ліст палкоўнік Макараў.
Паводле дакументу, вайсковец парушыў загад, які рэгляментуе ўжыванне тэхнічных сродкаў сувязі. Прозвішча пакаранага гаўптвахтай салдата Уладзімер Макараў не назваў.
«Іншыя прычыны пакарання вайскоўца ёсць чуткамі і домысламі», — пракаментаваў палкоўнік альтэрнатыўныя версіі падзеі.
Між тым, паводле блогера Эдуарда Пальчыса, гісторыя з пакараннем салдата выглядае інакш.
«У нашай супольнасці ў Telegram ёсць канал @wordandtruth, які калектыўна вядзецца хлопцамі, што праходзяць тэрміновую службу. Адзін з аўтараў каналу служыць у самай новай вайсковай частцы пад нумарам 97 106, якую нядаўна стварылі ў Астраўцы. Дык вось, памочніку міністра абароны па ідэалагічнай працы (далей названа прозвішча. — РС) не спадабаўся змест каналу. Пачалі шукаць аўтараў і нейкім чынам вылічылі салдата-адміна», — паведаміў блогер.
Далей, паводле інтэрнэт-версіі, быў загад камандзіру часткі «жэстачайшэ разабрацца» з салдатам, і ў выніку таго адправілі на «губу». Фармальна за карыстанне мабільнікам нявысветленага ўзору, насамрэч — за тое, што змест каналу @wordandtruth не прайшоў ідэалагічнай праверкі ў вайсковага начальства, сцвярджае крыніца.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…