Навіны

З 1 верасня ў Беларусі прыкметна вырасце стаўка першага разраду

З 1 верасня павялічыцца тарыфная стаўка першага разраду для работнікаў бюджэтных арганізацый, паведамляе ont.by. У верасні яна павялічыцца на 12,6%, або да 41 рубля. Пра гэта распавёў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Турчын.

Ён адзначыў, што на гэтыя мэты пойдуць, у тым ліку сродкі, зэканомленыя ад правядзення II Еўрапейскіх гульняў. Выдаткавана было амаль на сто мільёнаў рублёў менш за запланаваную суму. Гэта прыкладна траціна грошай, якія трэба да канца года дадаткова вылучыць з бюджэту на павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду.

Па разліках урада, павышэнне тарыфнай стаўкі (пры захаванні цяперашняй сярэдняй заработнай платы па краіне) дазволіць выканаць даручэнне Лукашэнкі, каб зарплата бюджэтнікаў захоўвалася на ўзроўні 80% да сярэдняй зарплаты.

Тарыфная стаўка першага разраду — гэта нарматыў, ад якога залежыць аплата працы бюджэтнікаў. Тарыфную стаўку памнажаюць на спецыяльны каэфіцыент (ён свой у кожнага работніка) і атрымліваюць выніковы аклад. Ад яго, у сваю чаргу, залежаць прэміі і іншыя выплаты, піша t*t.by.

У апошні раз памер тарыфнай стаўкі першага разраду для разліку зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый павышалі з 1 траўня — з 35,5 да 36,4 рубля, раней — з 1 кастрычніка мінулага года — з 34 да 35,5 рубля.

З 2020 году зьменіцца схема аплаты працы бюджэтнікаў. З 1 студзеня наступнага года тарыфную стаўку першага разраду заменяць на базавую стаўку, якая складзе 180 рублёў, а замест 27-размерной адзінай тарыфнай сеткі увядуць 18-разрадную.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025