Згодна з рашэннем Зэльвенскага райвыканкама «Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у летні перыяд 2019 года», у чэрвені-жніўні ў раёне мелі працаваць намётавыя турыстычныя рухомыя лагеры з кругласуткавым знаходжаннем для аздараўлення 120 дзяцей. Лагеры павінны былі быць 9-дзённыя. Пры праверцы, як паведамілі ў пракуратуры, выявілася, што не было ні лагераў, ні дзяцей у іх, ні дакументаў аб адкрыцці. Школьнікаў туды залічалі фармальна, а на «змяншэнне кошту» пуцёвак з бюджэту было накіравана каля 9 тыс. рублёў.
У прыватнасці, такое летняе «аздараўленне» дзяцей арганізавалі УА «Дзяржаўная сярэдняя школа № 3 г. п. Зэльва», ДУА"Дзярэчынскі дзіцячы сад-сярэдняя школа", ДУА"Каралінскі сярэдняя школа", УА"Дзяржаўная гімназія № 1 г. Гродна" і ўстановы адукацыі Зэльвенскага раёна.
Работнікі пракуратуры выявілі, што ў некаторых выпадках дзяцей дастаўлялі да месца «адпачынку» на розных відах транспарту і прыватным транспартам. Пры гэтым дзеці спыняліся дома у чужых асобаў, ехалі ў начных цягніках. Пры закупцы прадуктаў і гатаванні ежы для дзяцей не выконвалі санітарныя нормы, парушалі рэжым харчавання.
З дзяржбюджэту на змяншэнне кошту пуцёвак атрымана каля 9 тыс. рублёў. Аддзел адукацыі райвыканкама не зацвярджаў каштарысу аздараўленчых лагераў. Згодна з ведамасцямі грошы на харчаванне выдаваліся залічаным у іх дзецям. На самой справе іх трацілі на куплю прадуктаў, аплату праезду, экскурсій і гаспадарчых патрэб.
Знайшлі і іншыя парушэнні. З 3 па 26 чэрвеня на базе ДУА «Голынковская сярэдняя школа» павінен быў працаваць лагер працы і адпачынку ў складзе 13 чалавек. Працу для дзяцей планавалі арганізаваць у КСУП «Галынка». На самай справе лагер арганізавалі на базе самой школы — дырэктар аформіў 13 вучняў па працоўных дамовах у якасці падсобных рабочых. Ім заплацілі з пазабюджэтных сродкаў 600 рублёў на ўсіх.
Па выніках праверкі пракуратура Гродзенскай вобласці ўнесла прадстаўленні намесніку старшыні Гродзенскага аблвыканкама і начальніку Гродзенскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва, у якіх запатрабавала пакараць адказных службовых асобаў, пакрыць дзяржвыдаткі на патанненне пуцёвак у 9-дзённыя лагеры, якія фактычна не функцыянавалі.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…