Каля 20 маладых гродзенцаў 25 жніўня прайшліся маршам па Савецкай вуліцы ў Гродне. Такім чынам яны хацелі выказаць сваю любоў да творчасці беларускага выканаўцы Макса Каржа і запрасіць яго ў Гродна.

«Нехта з нашых хлопцаў быў у Мінску на канцэрце, а хтосьці не паехаў. Усіх нас аб’ядноўвае адно — Макс Корж. Ён класны выканаўца і песні ў яго жыццёвыя. Запрашаем яго з канцэртам у Гродна», — распавёў адзін з гродзенцаў.

https://www.instagram.com/p/B1n0KU1n3Qj/

Апошні раз Макс Корж выступаў у Гродне ў 2015 годзе, яго канцэрт праходзіў у моладзевым цэнтры «Гродна».

Макс Корж 24 жніўня выступіў на стадыёне «Дынама» ў Мінску і сабраў каля 35 000 прыхільнікаў. Сярод іх было шмат гродзенцаў.

Марш Каржа: гродзенцы прайшліся па Савецкай з песнямі і фаерамі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]