«Вялікая Кніга чэмпіёнаў» раскажа пра біяграфіі вядомых футбалістаў і трэнераў апошняга стагоддзя.
Кнігу напісаў гродзенскі журналіст Вітаўт Руднік, адзін з заснавальнікаў парталу Hrodna.life. Грошы на яе выданне ён збірае на платформе MolaMola.
«26 жніўня мне стукнула 50. У якасці падарунка самому сабе на гэты юбілей я задумаў выданне кнігі, якая павінна стаць вынікам адной з галоўных спраў у маім жыцці. Ужо больш за 30 гадоў у вольны ад журналісцкай і адукацыйнай працы час я займаюся гісторыяй сусветнага футбола», — напісаў аўтар кнігі.
Вынікам гэтай працы стала падрыхтоўка «Вялікай кнігі чэмпіёнаў. 1908−2018 «, піша naviny.by. У гэтай кнізе сабраны некалькі тысяч біяграфічных даведак пра футбалістаў і трэнераў, якія перамагалі ў чатырох самых прэстыжных турнірах нацыянальных зборных каманд: Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету, чэмпіянатах Еўропы і Кубку Амерыкі.
Адзіны з ураджэнцаў Беларусі, прадстаўлены ў кнізе — Сяргей Гарлуковіч. Ён стаў Алімпійскім чэмпіёнам у 1988 годзе ў складзе зборнай СССР.
«Гэта сапраўды ўнікальнае выданне, аналагаў якому няма ў свеце, — кажа Вітаўт Руднік. — Цвёрды пераплёт, больш за 600 старонак тэксту з унікальнымі фотаздымкамі, з аўтографам аўтара ўсім, хто падтрымае кампанію. Калі вы хочаце павіншаваць мяне з юбілеем, то ведаеце, за які падарунак у гэтым годзе я буду асабліва ўдзячны».
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…