— Пасля ўключэння ядзернай ўстаноўкі ў працу ёсць перыяд, калі паступова набіраецца магутнасць і праводзяцца адпаведныя даследаванні, прадугледжаныя адмысловымі праграмамі. Мы плануем, што цалкам доследна-прамысловая стадыя эксплуатацыі будзе завершана ў наступным годзе, — прыводзіць belapan.by словы намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка. — На стадыі пусканаладачных работ бываюць сітуацыі, калі дзе-небудзь што-небудзь падцякло, засаўка заклінавала. Усякія такія тэхналагічныя пытанні. Таму давайце не будзем загадваць тэрмін уводу.
Раней у Мінэнерга неаднаразова заяўлялі, што пуск першага блока запланаваны на канец 2019-га. І гэта з улікам пераносу тэрміну прыкладна на год наперад пасля інцыдэнту з корпусам рэактара, які дакрануўся зямлі пасля таго, як яго «выпусцілі». Сітуацыя адбылася два гады таму.
Міхадзюк заўважыў, што ў снежні ў планах генпадрадчыка — правесці толькі фізічны пуск першага энергаблока, на этапе загрузкі ядзернага паліва. Яго ў Астравец павінны прывезці восенню.
Беларуская АЭС ўзводзіцца паблізу Астраўца ў Гродзенскай вобласці за кошт крэдыту Расіі. Мяркуецца, што атамная станцыя будзе выпрацоўваць 18 млрд кВт * г электраэнергіі штогод.
На мінулым тыдні Літва выказала занепакоенасць намерам Латвіі купляць энергію з БелАЭС. На справе ўсё аказалася куды прасцей. Рыга афіцыйна заявіла, што рабіць гэтага не планавала — гаворка ідзе пра падключэнне краіны да расійскай энергасістэмы для экспарту электрычнасці ў трэція краіны.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…