Сёння каля 3 гадзін ночы ў абласным цэнтры супрацоўнікамі ДАІ быў затрыманы п’яны таксіст.

47-гадовы кіроўца аўтамабіля «Шкода» прыбыў па выкліку на вуліцу Савецкіх памежнікаў, каб забраць пасажыраў. Побач знаходзілася кампанія маладых людзей, якія ўбачылі, што кіроўца знаходзіцца відавочна не ў цвярозым стане. Каб не дапусціць бяды, яны патэлефанавалі ў дзяжурную частку ДАІ і паведамілі пра ўбачанае. Супрацоўнікі ДПС фактычна там яго і затрымалі.

Колькасць алкаголю ў крыві таксіста склала 1.4 праміле.