Навіны

Эксперымент у Гродне: беларускую мову на прыпынках транспарту замяняюць расійскай

У рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся чытач Аляксей Лук’янчык. Яго непокоіць з’яўленне на прыпынках грамадскага транспарту раскладаў на рускай мове. Яшчэ нядаўна ўсе расклады былі беларускамоўныя. Hrodna.life высветліў, ці варта чакаць поўнай русіфікацыі раскладаў на прыпынках.

Тралейбусы па-руску, аўтобусы па-беларуску

У першай палове жніўня наш чытач Аляксей Лук’янчык звярнуў увагу на тое, што на некаторых прыпынках грамадскага транспарту абноўленыя расклады руху былі выкананы не на беларускай, а на рускай мове. З гэтым пытаннем ён звярнуўся да кіраўніцтва аўтобуснага парка Гродна. Зварот перанакіравалі ў арганізацыю, якая непасрэдна займаецца вырабам і размяшчэннем раскладаў руху на прыпынках.

Hrodna.life праверыў, як выглядаюць расклады на некаторых прыпынках у цэнтры. Высветлілася, што расклады руху тралейбусаў напісаны па-руску, расклад руху аўтобусаў - па-беларуску.

У тралейбусным упраўленні паведамілі, што ўжо больш за год вырабам і размяшчэннем раскладаў на прыпынках займаецца «Аператар пасажырскіх перавозак».

А яшчэ і па-англійску!

З’яўленне рускамоўных раскладаў там, дзе раней былі беларускамоўныя — гэта эксперымент. «Вырашылі паглядзець, як людзям больш падабаецца. Нехта піша „чаму на беларускай“, іншыя пішуць, што павінна быць на беларускай. Таксама звярталіся з прапановай рабіць расклады на англійскай, бо да нас прыязджае шмат турыстаў», — кажа кіраўнік аддзела арганізацыі перавозак Аператара пасажырскіх перавозак Вадзім Васільеў.

Паколькі ў Беларусі дзве дзяржаўныя мовы, «Аператар» лічыць, што інфармацыя на транспарце можа быць на любой з іх.

Для зручнасці турыстаў у цэнтральнай частцы горада ўжо на 10 прыпынках расклад прадубліравалі на англійскай мове.

«Напэўна, паціху будзем пераходзіць на беларускую, каб і іншаземцам паказаць, што мы самастойная дзяржава, падкрэсліць сваю нацыянальнасць і свае асаблівасці, — запэўнілі Hrodna.life у Аператара пасажырскіх перавозак. — Усё будзе згодна з заканадаўствам, на абедзьвюх дзяржаўных мовах, але перавага будзе адавацца беларускай».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024