Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа аб’яўляе набор добраахвотнікаў для працы ў атрадзе хуткага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі. Валанцёрамі атрада могуць быць паўналетнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь без сур’ёзных захворванняў і супрацьпаказанняў да фізічных нагрузак. Вітаецца наяўнасць асабістага транспарту і вопыту працы ў дадзенай галіне.
Неабходныя асабістыя якасці: сумленнасць і адкрытасць, камунікабельнасць, адаптыўнасць, жаданне вучыцца і развівацца, уменне працаваць у камандзе.
Члены атрада будуць навучаны навыкам аказання першай дапамогі, працы ва ўмовах НС, пошуку згубленых людзей. Дзейнасць атрада ўключае: аказанне першай дапамогі і першай псіхалагічнай дапамогі пацярпелым у НС, навучанне насельніцтва навыкам аказання першай дапамогі, удзел у значных мерапрыемствах горада і вобласці з мэтай прадухілення або своечасовага рэагавання на НС, арганізацыю дзяжурстваў у перыяды, звязаныя з рызыкай ўзнікнення НС (экстрэмальна высокіх/нізкіх тэмператур, галалёдзіцы і да т.п.), арганізацыя работ па пошуку згубленых людзей, выезды на навучанне ў іншыя рэгіёны Беларусі, супрацоўніцтва з калегамі з іншых абласцей і за мяжой.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах: 8 (0152) 74 35 34, +375 29 8 820 477.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…