Навіны

Жывёлы шукаюць дом: вось якія сабакі і коцікі чакаюць, калі вы іх прытуліце

Разам з зоаабарончай арганізацыяй «Адданае сэрца» кожны тыдзень публікуем фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар?

Выдатны сабака Дарк шукае сабе дом і гаспадара

Хлопчыку каля 2,4 гадоў. Жыццярадасны і прыязны сабака, але калі трэба, то на тэрыторыю чужынцаў не пусціць. Досыць вялікі хлопец. Кастраваны, на сабачыя вяселлі бегаць не будзе. Есць як сушку, так і натуральную ежу.

Не на ланцуг, хлопец любіць пабегаць. У кватэры трывае да выгулу, і наогул ён проста разумны хлопчык.

Тэлефон для сувязі: +37 529 5 842 547 (Святлана)

Аміра, разумніца і прыгажуня, шукае дом і клапатлівага гаспадара

Аміры 7 месяцаў, здаровая, прышчэпленая і апрацаваная ад паразітаў. Стэрылізавана. Будзе даволі вялікім сабакам, вельмі станістая, з магутнымі лапамі. Выдатная ахоўніца! Ужо ва ўсю гаўкае і ахоўвае маёмасць.

У адрозненне ад іншых падлеткаў такога ж узросту вельмі паслухмяная, адразу разумее чаго ад яе хочуць. Будзе вам адданым сябрам і абаронцам. Аддаецца адэкватным людзям пад дагавор.

+37 529 5 801 787 (Ганна)

Люсі

Я маладая і па характары спакойная котка. Сумую па любові і ласцы, прынясу ўтульнасць і спакой у ваш дом. Стэрылізавана. Мне каля 2 гадоў, знаходжуся ў доміку для катоў.

+37 529 2 883 964 (Алеся)

Дзікуша

Дзікуша яна і ёсць дзікуша. Шыпіць і вельмі баіцца. Родам з вёскі, да нас прыехала на стэрылізацыю. Яе сястрычка стала зусім ручной і мы падумалі, што можа быць і рыжык можа знайсці свайго цярплівага гаспадара. Зараз на ператрымцы, паволі прывыкае да людзей. Котцы менш за год, карыстаецца латочкам, непераборлівая ў ежы. Стэрылізацыя перад аддачай.

+37 529 2 883 964 (Алеся)

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025