Гродзенскі дзіцячы хоспіс просіць дапамогі. Для дзяўчынкі, якая памірае, тэрмінова патрэбна апорнае прыстасаванне для ложка. Магчыма, у некага з нашых чытачоў ёсць такая прылада. Хоспіс просіць пазычыць яе часова, ці можа купіць.
Абноўлена — праблема вырашана. Адна з чытачак Hrodna.life дапамагла знайсці патрэбную прыладу. Ужо 23 жніўня абсталяванне прывязуць ў Гродна.
«Дзяўчынка знаходзіцца на тэрмінальнай стадыі, — тлумачыць дырэктарка дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка. — Яна увесь час ляжыць і ужо не мае сілы падняцца самастойна. Прыстасаванне патрэбна, каб карміць яе ў ложку».
Складанасць сітуацыі ў тым, што прыстасаванне немагчыма адразу набыць у краме. Каб яго атрымаць, трэба прайсці камісію ў паліклініцы, напісаць заяву і перадаць яе разам з вынікамі разгляду у тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання. Адтуль заяўка накіроўваецца на завод, дзе выпускаюць такія рэчы. Працэдура можа заняць шмат часу, якога дзяўчынка не мае.
«Мы не ведаем, колькі ёй засталося жыць, таму чакаць нават тыдзень немагчыма», — кажа Вольга. — калі б нехта мог падзяліцца прыстасаваннем зараз, гэта палегчыла б для блізкім догляд хворай і падтрымала б дзяўчынку".
Калі ў вас ці ў вашых знаёмых ёсць такое прыстасаванне, калі ласка, звярніцеся ў дзіцячы хоспіс. Звязацца са спецыялістамі можна па тэлефону +375 297 84 48 87.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…