У вёсцы Гауці Смаргонскага раёна адбыўся крадзеж трусаў. Усё пачалося з таго, што мясцовы жыхар 1959-га года нараджэння захацеў трохі выпіць, таму прапанаваў суседзям купіць «вушастых» альбо абмяняць іх на спіртное, аднак ніхто з людзей не пагадзіўся. Тады ўладальнік звяркоў пайшоў на працу ў начную змену, а калі на раніцу вярнуўся, дзесяць трохмесячных трусянят былі выкрадзены з хлява, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Аказалася, што адзін з аднавяскоўцаў 1993-га года нараджэння ўспомніў, што сусед хацеў прадаць трусаў. Малады чалавек вырашыў самастойна і без ведама гаспадара правесці дадзеную аперацыю. Для гэтага ноччу ў поўнай цемры зламыснік залез у хлеў і сабраў у мех трусаў. Ён іх дома не захоўваў, бо не было ўмоў, а выпусціў на зачыненую тэрыторыю да яшчэ аднаго суседу, пра што той гэтак жа не быў у курсе. У выніку, уладальнік трусаў, выявіўшы прапажу, звярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі Смаргонскага РАУС выявілі поўную карціну таго, што адбылося, звяркі ў поўным здароўі таксама былі знойдзеныя, аднак перадаць іх усіх гаспадару было не так проста, з-за таго, што вушастыя пастаянна ўцякалі і хаваліся ад людзей.
А ў дачыненні да грамадзяніна, які здзейсніў крадзеж, па адпаведным артыкуле ўзбуджаная крымінальная справа.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…