Гродзенскія мытнікі затрымалі аўтамабіль BMW X5, які знаходзіцца ў вышуку па лініі Інтэрпола. Яго заўважылі ў пункце пропуску «Катлоўка» на беларуска-літоўскай мяжы. Расіянка на ім уязджала на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза. У мытнікаў узніклі пытанні па VIN нумары аўтамабіля. BMW X5 накіравалі на экспертызу, паведамляе grt.customs.gov.by.
Па заключэнні эксперта, VIN нумар аўтамабіля сапраўды змянілі. Рэльеф першапачатковага нумара, які і лічыцца ў базе Інтэрпола, быў знішчаны, а на яго месца нанесены другасны нумар ужо зарэгістраванага на тэрыторыі ЕАЭС аўтамабіля.
Папярэдні ацэначны кошт BMW X5 2018 года выпуску складае 162 тысячы беларускіх рублёў.
Па гэтым факце Гродзенскай рэгіянальнай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс па ч.2 ст. 14.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Аўтамабіль канфіскаваны, праводзяцца далейшыя праверачныя мерапрыемствы.
З пачатку гэтага года Гродзенскай рэгіянальнай мытняй ўжо спынена шэсць выпадкаў ўвозу дарагіх легкавых аўтамабіляў з перабітымі VIN нумарамі, якія знаходзяцца ў інфармацыйнай базе Інтэрпола.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…