Здароўе і спорт

Асілак Аляксандр Кодзіс падняўся па лесвіцы кахання ў Гродна з 200-кілаграмовай штангай

На досвітку 21 жніўня гродзенец асілак Аляксандр Кодзіс усталяваў новы рэкорд у гонар любімага горада. Ён пераадолеў звыш 120 прыступак так званай лесвіцы кахання ў цэнтры Гродна з 200-кілаграмовай штангай у руках. Дасягненне чэмпіён і рэкардсмен свету і Еўропы па паўэрліфцінгу прысвяціў Дню горада і 75-годдзю Гродзенскай вобласці - святы будуць адзначацца ў верасні, піша БелТА.

«Я родам з Воранаўскага раёна, але шмат гадоў жыву ў Гродне. З гонарам прадстаўляю горад, рэгіён і краіну на міжнародных стартах. Але варта толькі з’ехаць з Гродна на некалькі дзён, пачынаю сумаваць. Дарэчы, такім чынам вырашыў працягнуць традыцыю значных дасягненняў у гонар горада», — распавёў Аляксандр Кодзіс. Год таму ў Дзень горада (Гродна адзначаў 890-гадовы юбілей) асілак на плошчы Леніна працягнуў 12-тонны бескантактавы тралейбус.


Аляксандр Кодзіс, які цягнуў тралейбус на Дні горада, прывёз чатыры медалі з чэмпіяната свету па паурліфцінгу

«Тады было не проста. Але пад’ём са штангай на лесвіцу даўся цяжэй. Тут адразу сілавая і анаэробная нагрузка. Зрэшты, важна было праверыць свае сілы, вынослівасць. Рады, што ўсё атрымалася. Магчыма, такія ўздымы стануць часткай маіх трэніровак, — адзначыў асілак. — Дадала складанасці і надвор’е: на досвітку ў Гродне пачаўся моцны дождж. Прыступкі лесвіцы сталі слізкімі. Усё завяршылася добра. На ўздым спатрэбілася некалькі хвілін».

Дарэчы, час таксама быў выбраны не выпадкова. Аляксандр Кодзіс часцяком пачынае трэніроўкі з самай раніцы. А па лесвіцы кахання бегаў на досвітку яшчэ шмат гадоў таму.


«Лекары забаранілі любыя нагрузкі. Але я вырашыў: усё роўна буду як Шварцэнэгер!«

Гэтая лесвіца — адзін з сімвалаў Гродна. Такую назву лесвіцы, якая спускаецца да Нёмана паміж пагоркамі са Старым і Новым замкамі, далі самі гараджане. Легенд паходжання назвы некалькі. Зрэшты, часцяком лесвіца, з якой адкрываецца маляўнічы від на раку і занёманскую частку Гродна, станавілася месцам спатканняў для некалькіх пакаленняў гродзенцаў.

Аляксандр Кодзіс нагадаў адну з гарадскіх легенд. Лічыцца, што калі малады чалавек паднімецца на лесвіцу кахання з каханай на руках, то пары гарантаванае шчаслівае сумеснае жыццё. «Насіце любімых на руках. Гэта не так складана, як вы думаеце. Мяжу нашых сіл вызначаем толькі мы самі. Чалавеку падуладна практычна ўсё. Варта толькі захацець і мэтанакіравана ісці да сваёй мэты», — адзначыў асілак.

Падзяліцца
Меткі: спортфота

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024