З-за моцных ранішніх дажджоў 21 жніўня на вуліцы Рабочай быў разбураны мост праз Гараднічанку. Мясцовыя кажуць, што гэтага варта было чакаць даўно.
Мост знаходзіўся каля дома № 17, дзе жыве 80-гадовы Тадэвуш Станеўскі. Гродзенец неаднаразова ўздымаў тэму ачысткі ракі і навядзення парадку на тэрыторыі. Штогод пасля моцных дажджоў участак пенсіянера затапляе, а пасля сённяшніх ападкаў быў разбураны мост праз Гараднічанку.
«Сёння лівень такі моцны быў, што вада ўвесь час прыбывала зверху, вымыла грунт з-пад пад панэляў, яны і абрынуліся са стойкай. Мост быў добры, але прайшло 25 гадоў і пастаянныя ападкаў падмывалі яго апоры, вось ён і паваліўся. Цяпер ні праехаць ні прайсці. Мне 80 гадоў і сам я ўжо не маю сіл яго зрабіць, дапамагаць няма каму, будзем спадзявацца на гарадскія службы», — распавёў пенсіянер.
Год таму пасля шматлікіх зваротаў жыхароў вуліцы Рабочай гарадскія службы паглыбілі і ачысьцілі рэчышча Гараднічанкі аж да Нёмана. Пасля гэтага падтапляюць гараджан стала менш.
«Было нешта зроблена, але праблемы ўсё яшчэ застаюцца. І разбурэння нашага моста варта было чакаць», — дадаў Тадэвуш Станеўскі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…