17 жніўня супрацоўнікі Лідскай ДАІ затрымалі п’янага бяспраўніка. Каля 11 гадзін раніцы на аўтадарозе Палубнікі - Далёкія паблізу вёскі Палубнікі інспектары звярнулі ўвагу на мікрааўтобус Mercedes, які рухаўся ім насустрач з боку вёскі Пяцюлеўцы. Патрабаванне аб спыненні кіроўца праігнараваў. Пачаўся пераслед, пад канец якога аўтамабіль паехаў проста праз поле. Яго затрымалі.
У службовым аўтамабілі ён спрабаваў угаварыць супрацоўнікаў ДАІ яго адпусціць, абяцаючы «ніколі не забыцца», «адкасіць» і «касар баксаў». На наўпроставае пытанне, колькі мужчына выпіў, ён адказаў: «Літр віна самага таннага».
У выніку на жыхара Лідчыны было складзена 4 пратаколы: за нецвярозае кіраванне, «бяспраўнае» кіраванне, за невыкананне патрабаванняў аб прыпынку, што пацягнула пераслед транспартнага сродку, адсутнасць тэхагляду на Mercedes.
Паводле звестак ДАІ, гэты ж 42-гадовы кіроўца затрымліваўся сёлета ў чэрвен за кіраванне ў стане ап’янення. Цяпер у дачыненні да яго вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы, пасля чаго аўтамабіль канфіскуюць.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…