pixabay.com
У Бераставіцкім раёне непаўнагадовы юнак прымушаў малалетніх дзяцей да дзеянняў сэксуальнага характару, сам назіраў за тым, што адбываецца.
Усё адбылося яшчэ ў пачатку жніўня, паведамілі ў УУС. Малады чалавек нагледзеўся порнафільмаў і захацеў бачыць такія сцэны ўжывую. Для ўдзелу ў падобных дзеяннях ён абраў асоб малалетняга ўзросту, а дзяўчынку — зводную сястру.
Непаўнагадовы «рэжысёр-пастаноўшчык» адвёў сваю зводную сястру і некалькі маленькіх хлопчыкаў далей ад дома. Там запалохаў і пераканаў іх спрабаваць здзейсніць дзеянні сексуальнага характару. Сам ён ніякага ўдзелу ў працэсе не прымаў, а назіраў за тым, што адбываецца з боку.
Крыху пазней мама дзяўчынкі пачула размову, з якога даведалася, што з яе дачкі дзеці здымалі бялізну, пра гэта яна і паведаміла ў міліцыю. Ужо пры разглядзе выявіліся падрабязнасці.
Непаўнагадовы юнак падазраецца ў злачынстве, якому адпавядае ч. 2 арт. 170 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Прымус да дзеянняў сэксуальнага характару». Тое ж дзеянне, здзейсненае ў дачыненні да заведама непаўнагадовага (непаўнагадовай), — караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да шасці гадоў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…