Беларускія суды з 1 студзеня 2020 года пераходзіць на поўны аўдыё- і відэазапіс судовых працэсаў. Пра гэта паведаміў сёння старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала пасля нарады кіраўніка дзяржавы з праваахоўным блокам, перадае belta.by.
«Мы з 1 студзеня пераходзім на поўны аўдыё- і відэазапіс судовых працэсаў. Тады, я думаю, многія праблемы, якія існуюць сёння ў частцы ацэнкі, дэманстрацыі доказаў, будуць зняты», — сказаў Валянцін Сукала.
Паступова пратаколы на папяровых носьбітах будуць сыходзіць у мінулае, усе паказанні будуць даслоўна зафіксаваныя, а значыць, у бакоў не будзе ўзнікаць па іх заўваг і спрэчак. «І самі працэсы будуць праходзіць цалкам у іншым рэжыме — рэжыме павагі да закону. Гэта будзе дадатковы стымул для выразнага правядзення судовых працэсаў», — дадаў старшыня Вярхоўнага суда.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…