Пачаўся прыём заявак на другі сезон Крэатона! Рэдакцыя Hrodna.life удзельнічала ў мінулым сезоне і цяпер мы хочам расказаць, чаму крэатон — гэта крута.
Крэатон — гэта крэатыўны марафон, у рамках якога каля 80 крэатараў і дызайнераў 24 гадзіны прыдумляюць ідэі для прасоўвання грамадска-карысных ініцыятыў і стартапов. У мінулым годзе на крэатоне стваралі нэймінгі, лагатыпы, бігборды, PR-кампаніі, распрацоўвалі фарматы кафэ і нават канцэпцыі для дахаў.
Мы прыйшлі на крэатон, каб разабрацца з пазіцыянаваннем сябе і камунікацыяй з аўдыторыяй. Хацелася атрымаць свежы погляд на нашу працу і зразумець, як яшчэ мы можам данесці да гродзенцаў ідэю, што мы — лепшае інтэрнэт-медыя пра Гродна, што яшчэ можам рабіць у афлайне, што арыгінальнага прапанаваць, каб разам з чытачамі рабіць наш горад лепшым.
На самым крэатоне, які праходзіў у цягніку (!), паўшляху з удзельнікамі ехала наша журналістка, якая ўсё фатаграфавала, слухала і запісвала. Так што мы крыху раней за іншых кліентаў ведалі па меншай меры нешта пра вынікі працы каманд.
Кліенты крэатона былі самыя розныя: і аматарскі тэатр, які ездзіць па вёсках, і харавая капэла — задачы былі цікавыя і амбіцыйныя. Нас выбралі адразу дзве каманды крэатараў, гэта значыць мы атрымалі ў два разы больш, чым чакалі, ідэй і прапаноў. Сёе што ўжо плануем рэалізоўваць.
Калі вы гарыце сваёй ініцыятывай, творчым праектам або стартапам, але ў вас няма грошай на крэатыўны рэсурс — гэта выдатны шанец! Запаўняйце заяўку на ўдзел да 1 верасня, націснуўшы кнопку «Стаць кліентам» на сайце kreaton.by.
Або перадайце гэтую інфармацыю тым, каму яна можа быць карысная.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…