Апошняя імпрэза сёлетняга джазавага сезону прайшла ў Гродне 18 жніўня. Разам з гродзенскім джаз-мэнам Аляксандрам Краўчуком на сцэну выйшлі музыкі з праекта ''GreenStream''.

Гэты праект заснаваў прафесар, кантрабасіст і бас-гітарыст Уладзімір Бялоў з вакалісткай Яўгеніяй Лятун, якую называюць зоркай джазавага вакалу. Разам з імі на сцэну выйшлі саксафаніст Аляксей Балотнікаў, клавішнік Расціслаў Бондараў, бубнач Антон Немагай.

youtu.be/eJIncR8−63c

Для гродзенцаў падзея стала магчымасцю паслухаць добрую музыку на вольным паветры і ў прыгожым асяроддзі. Па колькасці слухачоў можна меркаваць, што ў Гродна джаз не губляе сваіх прыхільнікаў. Магчыма, ёсць сэнс задумацца і аб адраджэнні фестываля джазу.


Джаз & дождж: імправізуюць усе! У Гродне прайшоў фестываль джазавай музыкі


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]