Скульптуру знакамітага слонімскага старасты адкрыюць у Слоніме 1 верасня да Дня беларускага пісьменства. Бронзавую постаць Льва Сапегі вышынёй 3,2 метра усталююць на п’едэстале з цёмна-чырвонага граніту ў цэнтры горада, на плошчы Леніна.
Хупавы пастамент для скульптуры вагой ў цэлую тону ўжо гатовы, піша grodnonews.by. Плануецца, што само бронзавая статуя вядомага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ўсталююць ўжо ў бліжэйшы чацвер, 22 жніўня.
— Паколькі Леў Сапега займаў пасаду вялікага гетмана ВКЛ, у адной руцэ ён трымае булаву, — распавёў адзін з скульптараў Уладзімір Піпін. — Першапачаткова меркавалася, што ў другой руцэ Льва Сапегі будзе тытульны ліст Статута Вялікага княства Літоўскага. Але разам з гісторыкамі мы прыйшлі да высновы, што гэта павінна быць вытрымка з прывілею Жыгімонта III, якім ён надзяліў Льва Сапегу правам на выданне збору законаў ВКЛ.
Даслоўна надпіс на стылізаваным аркушы будзе гучаць так: «Жыгімонт Трэці, кароль польскі, вялікі князь літоўскі, даем гэты прывілей на выданне Статута Вялікага княства Літоўскага шляхетнаму Льву Сапегу, паколькі яго дабрадзейнасць, майстэрства і руплівасць у справах дзяржаўных нам былі паказаны і даказаны».
Над помнікам працавалі мінскія скульптары Уладзімір Піпін і Сяргей Логвінаў і ўраджэнец Слонімшчыны, народны мастак Беларусі, лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, скульптар Іван Міско.
Адкрыццё помніка Льву Сапегу стане адным з цэнтральных святочных мерапрыемстваў да Дня пісьменства і аддасць належнае аднаму з самых вядомых жыхароў Слоніма. Пры ім тут былі пабудаваныя ратуша і першыя цэхі мясцовых рамеснікаў-ткачоў, узведзеныя масты, склаўся гістарычны цэнтр горада з трыма плошчамі і брукаванымі вуліцамі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…