24 жніўня ў аграгарадку Парэчча будзе ўрачысты старт аўтамабільнага пазадарожнага спаборніцтва — трофі-рэйду «Паплавы».
З 23 па 25 жніўня 2019 г. пад Гродна пройдзе трофі-рэйд «Паплавы». На старце можна дакрануцца да свету аўтамабільнага спорту, пазнаёміцца з гоншчыкамі і сфатаграфавацца са спартовымі пазадарожнымі аўтамабілямі.
Расклад на 24 жніўня:
- 9.00 Шыхтаванне аўтамабіляў;
- 9.00−10.30 Выстава аўтамабіляў;
- 10.30 Афіцыйнае адкрыццё мерапрыемства;
- 10.30 -12.00 Урачысты старт аўтамабіляў.
Далей усе экіпажы накіруюцца на старт спаборніцкай часткі і пачнуць сваю гонку на спецучастках. І ўжо сама гонка вызначыць, хто з экіпажаў найлепшы.
Як паўдзельнічаць
Усіх, хто хоча далучыцца да спаборніцтва і быць не проста гледачом, запрашаюць у турыстычную катэгорыю — экспедыцыя «Турызм-Travel».
Маршрут перамяшчэння экспедыцыі ажыццяўляецца паводле легенды, у якой аб’екты прапісаны кропкамі каардынатаў у навігацыі Навітэль. Ён уключае ў сябе прыгожыя гістарычныя месцы для наведвання: цэрквы, касцёлы, гістарычныя ваенныя аб’екты, сядзібы.
Экспедыцыя не носіць спаборніцкі характар.
Маршрут экспедыцыі праходзіць па замкнёным маршруце працягласцю больш за 200 км на тэрыторыі Гродзенскага раёна і зоны бязвізавага ўезду — парк «Аўгустоўскі канал». Большая частка маршруту праходзіць па лясных дарогах.
Замежным удзельнікаў афармляюць дазвол на бязвізавы ўезд, для гэтага трэба даслаць заяўку на пошту: [email protected]. Таксама арганізатары дапамагаюць браніраваць жыллё.
Расклад экспедыцыі ў рамках трофі-рэйду «Паплавы»:
24 жніўня
- У 9.00 пабудова удзельнікаў спаборніцтваў усіх катэгорый з праходжаннем праз арку ў аграгарадку Парэчча, на прывакзальнай плошчы.
- 12.00 старт катэгорыі Турызм-Travel.
- Рух па легендзе.
- Да 15.00 расстаноўка машын каля вёскі Верхполле, на адведзеным полі ў назіральнай кропкі.
- Пасля 16.00 рух па легендзе.
- 18.00 фініш у лагеры.
25 жніўня
- 8.30 Старт ў аграгарадку Парэчча.
- 9.00 даезд да пачатку трасы ў Ласосна.
- Далей вас чакае займальная праграма.
- 16.00 вяртанне ў лагер «Паплаў».
Ахвотныя размяшчаюцца самастойна ў намётавым мястэчку лагера «Паплаў». Рэгістрацыя на сайте.
Кантактны тэлефон каардынатара катэгорыі Viber: +375 295 884 626, What’s app: +375 291 813 657