У тайніку пад дахам аўтобуса мытнікі знайшлі больш за 3 тыс. пачкаў цыгарэт з акцызамі РБ коштам 9,5 тыс. рублёў.
Рэйсавы аўтобус Setra ехаў з Беларусі ў Польшчу. Кіроўца, грамадзянін Чэхіі, адмовіўся ў пісьмовым выглядзе дэклараваць перамяшчаныя ім тавары. Пры мытным даглядзе ў даху аўтобуса знайшлі спецыяльна абсталяваны тайнік, а ў ім — 3240 пачкаў цыгарэт з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь коштам 9,5 тыс. рублёў.
Як паведамляе prokuratura.gov.by, спачатку кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў 30 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару і без канфіскацыі аўтобуса Setra. Пазней у пракуратуры Гродзенскай вобласці прыйшлі да высновы, што пастанова вынесена без уліку частоты перамяшчэння транспартнага сродку праз мяжу і колькасці цыгарэт, а аўтобус з тайніком і далей можа выкарыстоўвацца для перавозкі кантрабанды. Пракуратура апратэставала пастанову суда.
Пры новым разглядзе справы суд наклаў на кіроўцу штраф у памеры 10 базавых велічынь з канфіскацыяй тавару і транспартнага сродку — аўтобуса Setra. Грамадзянін Чэхіі абскардзіў вынесеную пастанову, але суд не задаволіў яго скаргу.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…