Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўстанавіў медработнікам універсітэцкай клінікі, створанай на базе Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, і прафесарска-выкладчыцкаму складу Гродзенскага дзяржаўнага медуніверсітэта, які ажыццяўляе клінічную працу ў гэтай клініцы, заахвочвальную выплату — надбаўку ў памеры да 100% акладу.
Гэта прадугледжана пастановай міністэрства № 55 ад 13 чэрвеня 2019 года, паведамляе belta.by. Канкрэтны памер надбаўкі медработнікам будзе вызначаць кіраўнік універсітэцкай клінікі, а прафесарска-выкладчыцкаму складу — кіраўнік медуніверсітэта з улікам складанасці, адказнасці і аб’ёму іх працы. Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года і дзейнічае да 31 снежня 2021-га.
Пілотны праект па стварэнні ўніверсітэцкай клінікі ў Гродне рэалізуюць у 2019−2021 гадах. Ён накіраваны на ўдасканаленне практыка-арыентаванай падрыхтоўкі медыкаў. Клінічную працу тут будзе весці прафесарска-выкладчыцкі склад медуніверсітэта і лекары-спецыялісты універсітэцкай клінікі. Па сканчэнні пілотнага праекта прааналізуюць яго вынікі і разгледзяць мэтазгоднасць стварэння ўніверсітэцкіх клінік ў рэгіёнах з удзелам медуніверсітэтаў краіны.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…