У сацсетках Гродна трапіў фотаздымак, на якім мужчына гандляваў акулярамі, агаліўшы ніжнюю частку цела. Пасля гэтага яго знайшла міліцыя.
Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Гродна высветлілі асобу грамадзяніна. Мужчына 1970 года нараджэння ужо раней трапляў у поле зроку праваахоўнікаў, паведамілі ў УУС. У некаторых выпадках ён быў падазраваным у злачынстве, а аднойчы і сам звяртаўся па дапамогу, бо ў яго скралі тыя самыя акуляры, якімі ён гандляваў.
У дзень інцыдэнту грамадзянін знаходзіўся на Скідзельскім рынку нецвярозым. Ён сам не можа патлумачыць, што падштурхнула яго на такія дзеянні, але факт застаецца фактам — ён гандляваў, дэманструючы палавыя органы мінакам, сярод якіх, як высветлілі праваахоўнікі, было пяць дзяўчат.
Па дадзеным факце следчы камітэт даў адпаведную прававую ацэнку дзеянням грамадзяніна. Крымінальная справа ўзбуджаная па частцы першай артыкула 339 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Хуліганства».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…