16 жніўня гродзенскія археолагі падзяліліся навіной аб знаходцы на тэрыторыі Старога замка. На раскопе каля месца, дзе была вежа Вітаўта, знайшлі каменныя ядры. Паводле здагадак археолагаў, такімі снарадамі маглі карыстацца ў час аблогі гродзенскага замка ў канцы 14 стагоддзя.
Археолагі лічаць, што ядра на тэрыторыі замка апынуліся ў выніку барацьбы Вітаўта і Ягайлы ў канцы 14 стагоддзя.
Падобныя каменныя ядры ў Старым замку знаходзілі савецкія і беларускія археолагі і раней. Цяпер іх можна ўбачыць каля гармат ля ўваходу ў музей у Старым замку. Сённяшнія знаходкі пакуль ляжаць недалёка ад будаўнічай пляцоўкі.