Людзі і справы

Лявоніха і гімн Беларусі. Іранец з Германіі зайграў іх у Гродне на дудзе

Дудар з Остэнберга Карым Маклаўд прыехаў у Гродна 15 жніўня, каб зайграць разам гродзенскімі музыкамі. Па паходжанню ён напалову іранец, напалову шатландзец і кажа, што мае «міжнародныя ДНК». У Беларусь Карым прыязджае ўжо ў 14-ы раз. Сёлета вырашыў адсвяткаваць у нашай краіне свой юбілей — 19 жніўня дудару спаўняецца 60 гадоў.

Сям’я Карыма жыве ў Германіі ад 1979 года. Тут ён прайшоў навучанне і зараз працуе садоўнікам. Музыка — гэта хобі, каторае стала сэнсам жыцця.

Карым жартуе, што грае на дудзе, каб не чуць, калі на яго сварыцца жонка:

-А? Што? Не чую, на дудзе граю"

-А? Вячэраць пара? То чую, ужо іду!

Карым прывёз з сабой тры дуды: беларускую, шатландскую і фламандскую.

«Хаця я і шатландзец, найпрыгажэй за ўсіх для мяне гучыць беларуская дуда». Іграць, па яго словах, часцей даводзіцца на шатландскай валынцы. Яго часта запрашаюць на вяселлі, юбілеі ды іншыя святы. «Усё, што я зарабляю музыкай — гэта мой білет у Беларусь», — распавядае Карым. «У Германіі, калі граю на дудзе, часта пытаюць, ці гэта валынка. Кажу — не. Гэта беларуская дуда. Яна за валынку гадоў на сто старэйшая».

youtu.be/RNt76Jzle1Q

Яго першае спатканне з беларурускай культурай адбылося ў Остенбергу ў Паўночнай Германіі, дзе Карым жыве. Туды на гастролі прыехалі музыкі з Ліды. Сярод іх была Таццяна Безушка. Карым расказвае, што гэта ад яе пачаў вучыцца беларускім песням і мове.

«Раней ведаў якіх 10 словаў па-руску, а на беларускай мове нічога не разумеў. Але мы любілі музыку і яна стала нашай агульнай мовай. Мы збіраліся па вечарах — яна спявала, а я граў на гітары».

Праз паўгады музыкі з Ліды ізноў завіталі ў Германію. «Гэта было як лёс. Я ехаў на грузавіку і пабачыў, як яны пераходзяць дарогу. Запрасіў іх у госці на каву і пайграць-паспяваць. Потым разам ігралі яшчэ на вуліцах і яны запрасілі мяне у Беларусь».

«Што я пра Беларусь ведаў - толькі „Чарнобыльская катастрофа“, больш нічога. Думаў тады, што там рабіць? Але вырашыў рызыкнуць».

Так у кастрычніку 2002 Карым упершыню патрапіў у нашу краіну. «Гэта было так прыгожа! Тыдзень праляцеў імгненна. У апошні дзень думаў сабе — што ж я, дурань, толькі на тыдзень прыехаў». Кожны наступны год ён прыязджаў у Беларусь ужо на 10 дзён.

«На пачатку сябры-музыкі былі маімі нянькамі. Потым патроху вывучыў мову і зараз магу ўжо спраўляцца самастойна. Знайшоў тут шмат сяброў у Лідзе, Мінску, Гродна, пазнаёміўся з музыкамі з гурта „Стары Ольса“. Сёлета напісаў Паўлу [Салаўёву], што збіраюся прыехаць і ён адразу прапанаваў сыграць у Гродне».

youtu.be/taJcauMDUWU

На свой юбілей Карым таксама будзе іграць — у Лідзе з мясцовымі музыкамі. «Будзем іграць, як тут — тварам да твару са слухачамі. Каб разам ствараць атмасферу свята».

Карым кажа, што ў складзе войска Карла ХІІ, што разбурыла Лідскі замак, таксама былі шатландцы і адзначае: добра, што зараз часы змяніліся: «Яны прыходзілі з мячамі, а я прыйшоў з дудой».

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025