«ВелаГродно» запрашае далучыцца да паездак на ровары па ваколіцах Гродна і не толькі. Велааматары плануюць у жніўні-верасні правесці не менш за пяць мерапрыемстваў. Гэта будуць як аднадзённыя пакатушкі на роварах, так і велапаходы з начлегам.
«Пакатушкі плануюцца кожныя выхадныя ў жніўні і верасні. У мінулым годзе мы запусцілі гэты праект і за 10 паездак у нас было 160 удзельнікаў. У гэтым годзе вырашылі працягнуць. Запрашаем на нашу першую пакатушку. Кожны ўдзельнік атрымае памятны магніцік», — распавёў прадстаўнік «ВелаГродна» Андрэй Шавель.
У суботу 17 жніўня «ВелаГродна» плануе першую паездку па тэрыторыі Гродзенскай пушчы. Даўжыня маршруту 50 км. Удзельнікі наведаюць 5 крыніц. На месцах будзе арганізавана дэгустацыя вады з крыніц.
Збор удзельнікаў 17 жніўня ў 10:00 на Дзевятоўцы каля скульптур герояў фільма «Белыя Росы».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…