У Палацы тэкстыльшчыкаў будзе музей прыроды, а ў мастацкім музеі размесцяць прадукцыю шклозавода

Мастацкі музей хочуць размясціць у правым крыле старога замка. Там будуць экспанаты з фондаў музея і прадукцыя шклозавода «Нёман». У Палацы тэкстыльшчыкаў хочуць размясціць музей прыроды з «найбагацейшай калекцыяй». Пра гэта распавяла Алена Клімовіч, начальнік упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў праграме «Окна города» на «Беларусь 4».

— Калі мы гаворым аб музейным комплексе Старога замка, то прайшоўшы па 20-ці залах Старога замка, мы бачым гісторыю нашага краю ад археалогіі, ад першабытных людзей да сучаснасці, у тым ліку і залы прыроды. Мы разумеем, што пасля таго, як пачнуць работы ў палацы, экспазіцыю трэба выводзіць. Частка экспанатаў сыдзе ў фонды, частка экспанатаў - у «першую чаргу». Гэта тыя экспанаты, якія звязаны з гісторыяй замка да Стэфана Баторыя. Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем распрацавана канцэпцыя музеефікацыі першай чаргі. Гэта тыя памяшканні, якія ў нас знаходзяцца ў будынку мернай хаты, сярэдняй вежы, камяніцы. Частка сыдзе туды. Але невялікая частка, — распавядае Алена Клімовіч.

Мастацкі музей хочуць размясціць у правым крыле замка, дзе цяпер знаходзіцца бібліятэка Карскага. Яна пераедзе ў будынак Нацыянальнага банка па вуліцы Карбышава. Але некаторыя філіялы бібліятэкі па горадзе застануцца, у тым ліку і на вуліцы Ажэшкі.

— Каралеўскія замкі, палацы, іх функцыянальнае прызначэнне — гэта размяшчэнне музейных экспазіцый. Менавіта тут мы бачым размяшчэнне мастацкага музея, калекцыя якога ўжо ёсць у фондах гісторыка-археалагічнага музея. Неабходна адзначыць, што гэтая калекцыя карцін — у асноўным пасляваенны перыяд. Там прадстаўлена творчасць розных мастакоў.

Карціны дапоўніць дэкаратыўна-прыкладное мастацтва — калекцыя прадукцыі шклозавода «Нёман», кераміка, фарфор, посуд.

— Тады ў Новым замку складзецца адзін цэлы музейны комплекс, у якім можна будзе ўбачыць і гісторыю зброі, гісторыю Новага замка, захаваныя каштоўнасці, звязаныя з мастацкім напрамкам. Частка, дзе сёння бібліятэка, дасць магчымасць жыхарам і гасцям горада ўбачыць творчасць гродзенскіх і не толькі мастакоў.


Якім будзе лёс мастацкага музея ў Гродне. І што пра гэта думаюць мастакі


Алена Клімовіч перакананая, што нямэтавы глядач, які не пайшоў бы ў мастацкі музей наўмысна, зможа туды патрапіць, калі захоча прыйсці, напрыклад, на выставу зброі ў Новы замак.

У выніку рэканструкцыі ў Старым замку з’явяцца інтэр'ерныя пакоі, якія звязаны з жыццём караля, світы, гісторыяй 16-га стагоддзя. Аддзел прыроды, на думку Клімовіч, туды не ўпісваецца. «І калі мы сёння ўяўляем, што мы прыходзім у Новы замак, у памяшканне з выдатнымі высокімі столямі, палацавым інтэр'ерам, і бачым у іх зубра ці ваўка… Так, безумоўна, у паляўнічай зале караля дзе-небудзь гэта прысутнічала. Але калі мы гаворым пра музейную экспазіцыю… "

— І ў той жа час мы гаворым пра найбагацейшую калекцыю прыроды, мы не можам яе кудысьці схаваць, захаваць у запасніках. Яна запатрабаваная. Запатрабаваная ў розных узростаў. Гэта багацце прыроды нашага краю. Гэта тое, што падабаецца заўсёды дзецям, што выклікае цікавасць у турыста, таму што зубр — ён зубр, гэта сімвал нашай дзяржавы, магутнасьці, сілы. Яго таксама з задавальненнем глядзяць, з ім фатаграфуюцца ў музейнай экспазіцыі. Таму мы бачым музей прыроды ў асобным будынку. І калі мы разумеем, што ў нас два варыянты, мы прапануем размясціць музей прыроды ў Палацы тэкстыльшчыкаў. Менавіта як музей у асобным будынку, музей, які гарманічна будзе ўяўляць сабой такі комплекс паслуг для наведвальніка, з выкарыстаннем тых жа новых інтэрактыўных момантаў і тут і там. І на плошчы савецкай там таксама шмат і турыстаў, і магчымасцяў для гараджан.

«Гэтае пытанне абмяркоўваецца і будзе ў бліжэйшы час вырашана», — сказала Алена Клімовіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025