Red Art падрыхтавалі лекцыю мастацтвазнаўцы Наталлі Паўленка. Яна пройдзе ў наступны аўторак і будзе складацца з тэарэтычнай і практычна-нагляднай часткі. Гэта другая лекцыя з цыкла «Культурны код: як зразумець сучаснае мастацтва». Раскажуць пра кубізм.
Кубізм, мабыць, самы знакаміты з усіх авангардных кірункаў 20-га стагоддзя. Нягледзячы на кароткі перыяд свайго існавання (1907−1914), менавіта з ім звязваюць поспех Пабла Пікаса. Ніколі яшчэ малюнак абуральна выродлівых партовых дзяўчат не выклікаў бурнага скандалу і не станавіўся ўвасабленнем новай эпохі. Фактычна аб’яўленая вайна цэласнай форме праз аналіз і разбор на складовыя часткі павінна была прывесці да больш дакладнай перадачы зместу гэтай формы. Якімі спосабамі дасягалі гэта мастакі, ці ўдаліся ім аналітычныя эксперыменты, як адбіліся яны ў наступных напрамках і ў эстэтыцы 20-га стагоддзя — пра гэта пойдзе размова ў чарговай лекцыі «Культурны код: як зразумець сучаснае мастацтва». ⠀
У другой, практычнай, частцы лекцыі будуць разбірацца асноўныя прынцыпы стварэння карціны ў стылі кубізму. «Ісціна ляжыць за межамі якога б там ні было рэалізму, да таго ж не варта блытаць знешні выгляд рэчаў і іх сутнасць» (Хуан Грыс). У якасці натуры будзе выкарыстоўвацца гродзенскі матэрыял — ім зможа стаць любы з удзельнікаў лекцыі.
Калі: 20.08 а 18.00
Дзе: Вялікая Траецкая 31, тайм-кафэ «Партал»
Кошт: 10 рублёў. Папярэдні запіс па тэл. 8029−7 892 662.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…