Часопіс расказвае пра прыклад польскіх гарадоў
У Гродне збіраюць подпісы за стварэнне сквераў і паркавых зон. Іх хочуць назваць у гонар герояў, чые імены і так носяць вуліцы на Альшанцы. А яшчэ ў межах акцыі на будынках могуць з’явіцца выявы гэтых герояў. Такую кампанію запусціў Яўген Дудкін у межах грамадскай ініцыятывы «Наша Альшанка».
— Праблема, якая існуе — гэта, па-першае, наяўнасць вельмі моцнага ветру. Па-другое, тыя зоны, якія існуюць, засеяныя дрэўцамі. Але яны мала прыдатныя да росту, бо там маленькі слой добрай зямлі, як заўважаюць спецыялісты. Па-трэцяе, вельмі файна названыя вуліцы ў гонар нашых землякоў, якія вядомыя не толькі ў Беларусі, але і ў Польшчы, і ў Літве, і Францыі. Агінскі, Багушэвіч, Караткевіч, Орда. Але пра іх мала хто ведае, — расказвае Яўген Дудкін.
Ён з паплечнікамі вырашыў спалучыць прыемнае з карысным — адукацыю, культуру і адпачынак людзей. Яўген кажа, што гэта лепшы варыянт, каб людзі даведаліся пра сваіх славутых землякоў і мелі магчымасць добра адпачыць менавіта ў сваім мікрараёне. А таксама гэта часткова вырашыць пытанне моцнага ветру ў мікрараёне.
Толькі паркамі ініцыятыва не абмяжуецца. Таксама хочуць размясціць на дамах выявы людзей, у гонар якія названы вуліцы. А яшчэ дадаць на вуліцы раёна стэнды з інфармацыяй ад розных арганізацый кшталту ЖЭСа ці мясцовых крамаў. Там жа могуць быць важныя дзяржаўныя дакументы, лічыць Яўген.
— Калі мы паглядзім на мясцовае самакіраванне ў еўрапейскіх гарадах, там гэта існуе пры парках. Гэта вельмі добра. Там ёсць інфармацыя пра канцэрты, якія могуць хутка адбывацца, ці іншыя культурна-масавыя мерапрыемствы. І ўлада такім чынам камунікуе — прыходзіць туды, куды прыходзяць людзі.
Збіраць подпісы плануюць да пачатку верасня. Прапанову занясуць у гарвыканкам, паразмаўляюць з дэпутатамі абласнога і гарадскога саветаў. Плануецца сустрэча з жыхарамі. Таксама можна падпісаць петыцыю.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…