Мужчына, які выпіў чужы кактэйль і забраў чужы заплечнік, сам прыйшоў у міліцыю

Учора мы публікавалі інфармацыю аб вышуку мужчыны, які 10 жніўня ў «Cool Bar» па вуліцы Перамогі сеў за столік, выпіў чужы кактэйль, а затым яму на вочы трапіўся жаночы заплечнік. Менавіта яго і прыхапіў з сабой грамадзянін. Заплечнік належаў мясцовай жыхарцы 1999 года нараджэння, у якім былі партманэ, пашпарт і 25 беларускіх рублёў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Ужо ўвечары мужчына сам прыйшоў у міліцыю, бо пабачыў сябе ў інтэрнэце. Паводле яго слоў, ён адпачываў са знаёмымі, а потым пераблытаў столікі: выпадкова сеў за чужы, выпіў не свой кактэйль, а калі сябры не прыйшлі, і, ўбачыўшы пакінуты заплечнік на канапе, вырашыў забраць яго. На самай жа справе рэчы належалі іншым людзям, якія пайшлі танцаваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Колькасць вакансій у Гродне за паўтара года вырасла ўдвая. Больш за палову зараз — працоўных прафесій

У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…

20 верасня 2024

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024