У Брэст на выхадныя: там пройдзе фестываль гісторыі і культуры «Ulmus»

Ужо зусім хутка, 17 жніўня, з 13:00 да 20:00, у Брэсце пройдзе бясплатны фестываль гісторыі і культуры «Ulmus». Гарадскі сад ператворыцца ў яскравую пляцоўку з дзесяткам зон для адпачынку, адукацыі, разваг і г. д. Прымеркаваны фестываль да гадавіны атрымання горадам Магдэбурскага права.

«Ulmus» — гэта крафтавае свята для берасцейцаў і гасцей горада, якое ствараецца для таго, каб распавесці гісторыю Берасця праз актуальныя формы.

На фестывалі будзе 8 пляцовак, сярод якіх фуд-корт, дзіцячая зона, маркет, лекторый, шмат гістарычных актыўнасцей.

Праграма

13:00: старт фестываля.

13:00—13:45: папяровы спектакль тэатру «Камішыбаі», «Берасцейскі Цмок-ахоўнік».

14:00—16:00: гістарычная гульня для дзяцей «Легенды Брэста».

14:00—16:00: маляванне гасцей фестываля, праект «Утульнае маляванне».

15:00—16:00: майстар-класс па фотаграфаванню раслін ад фотамастака Сяргея Лескеця (фотамастак).

15:00—15:45: папяровы спектакль тэатру «Камішыбаі», «Берасцейскі Цмок-ахоўнік».

15:00—16:00* - размовы з берасцейскімі краеведамі і гісторыкамі за кавай (Іван Чайчыц, Ірына Малоз, Наталля Зданевіч і др.).

*спіс удакладняецца

16:00: гістарычны квэст па ваколіцах Гарадскога сада.

16:00—18:00: гістарычны лекторый (выступоўца: Мікалай Плавінскі).

16:30—17:15: папяровы спектакль тэатру «Камішыбаі», «Берасцейскі Цмок-ахоўнік».

18:00—20:00: маляванне плакатаў з сюжэтам Брэста (стрыт-арт мастак Сяргей Русак).

18:30—20:00: выступ электронных музыкаў, аб’яднанне PODPOLIE 162.

На дзіцячай пляцоўцы можна будзе пагуляць з дамамі з картону ці размаляваць гравюру Дальберга. А з 14.00 да 16.00 будзе магчымасць пагуляць у гістарычную гульню «Легенды Брэста», дзе з дапамогай сучасных тэхналогій атрымаецца наведаць розныя куткі горада і даведацца пра іх шмат новага.

Спецыяльна для фестываля Ulmus тэатр «Камішыбаі» стварыў спектакль «Берасцейскі Цмок-ахоўнік» (тэкст Наталля Герасімюк, ілюстрацыі Крыстына Дацкевіч). Паказ адбудзецца ў альтанцы ў 13:00, 15:00 і 16:30. Там жа будзе майстар-клас па вырабу значкаў-цмокаў.

На зоне лекторыя сур’ёзныя людзі будуць несурёзна рапавядаць як жылі і размаўлялі берасцейцы. Выступяць Мікалай Плавінскі (археолаг, кандыдат гістарычных навук) і даследчык гісторыі Брэста Анатоль Гладышчук.

На гістарычнай лакацыі кожны зможа паваляцца і пачытаць кнігі, паглядзець адукацыйныя інсталяцыі, паслухаць гістарычныя аповеды ад экспертаў у берасцейскай гісторыі. Праект «ReBrest» пакажа што дзе было ў старым Берасці з дапамогай 3D-макетаў. Таксама адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Мікалая Плавінскага. А спецыяльна для тых, хто не любіць сядзець на месцы будзе арганізаваны гістарычны квэст па месцах каля Гарадскога сада. Рэгістрацыя тут (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc1s5USMNlR758BXaNX1CZZ7oU21Lxsk5QU-9AC810Us2LYuA/viewform).

На фестываль прыедзе галерэя «Арт-Беларусь», якая прывязе частку праекта «Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам». Ва ўсіх нас будзе магчымасць адправіцца ў падарожжа ў друкаваную майстэрню Скарыны пры дапамозе шлема віртуальнай рэальнасці. Мадэллю для стварэння віртуальнай майстэрні паслужыла рэканструяваная друкарня XVII-XVIII стагоддзяў, якая знаходзіцца ў Музеі беларускага кнігадрукавання.

У арт лакацыі чакаюць Сяргей Русак (стрыт-арт мастак з Ліды) і Сяргей Лескець (фотамастак).

Сяргей Русак правядзе майстар-клас па стварэнню плакатаў з берасцейскім сюжэтам у межах праекта Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці «1000 ідэй для Брэста». Акрамя гэтага будзе працаваць «друкарня» па метаду шаўкаграфіі з малюнкам Сергея Русака. Каб набіць для сябе выяву пра Берасце, вазьміце торбу ці цішотку светлага колеру.Сергей Лескець створыць Райскі сад. У калабарацыі з бабкамі-шаптухамі ён збірае лекавыя зёлкі, фатаграфуе іх з дапамогай тэхналогіі lumen print.

Фіксаваць свята і вобразы гасцей будзе праект «Утульнае маляванне». Сярод дрэваў з 14:00 да 16:00 берасцейскія мастакі створаць асаблівую атмасферу да якой далучыцца можаце і вы.

На музычнай пляцоўцы выступяць PODPOLIE 162. Гэта супольнасць нойз-музыкантаў якія з 18:30 да 20:00 будуць адпраўляць у паветра свае біты і классіку хіп-хопу.

Арганізатарамі фестываля выступае Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» і Адміністрацыя Ленінскага раёну г. Брэста пры падтрымцы Берасцейскага гарвыканкаму. Галоўны інфармацыйны партнёр фестывалю — часопіс «Бінокль». Партнёр фестывалю: кампанія «Модесса». Арганізацыйныя партнёры: «Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці», «MYSA bag», грамадскія арганізацыі «Час Зямлі"і «YMCA».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024