Прэс-служба гродзенскага клуба 14 жніўня паведаміла аб падпісанні кантракта з 29-гадовым сербскім цэнтральным абаронцам Даніэлем Стойкавічам. Пагадненне з футбалістам разлічана да канца сезона.
Апошні клубам за які выступаў футбаліст быў армянскі «Алашкерт», у складзе якога ён выйграваў чэмпіянат Арменіі (2016/17, 2017/18), узяў нацыянальны кубак (2017/18) і перамог у Суперкубку (2018/19). Футбаліст таксама мае вопыт выступлення ў еўракубках.
Трансфер абаронцы адбыўся вельмі хутка і звязаны з праблемамі ў абароне «Нёмана». Сёлета каманда ўжо двойчы прапускала па 6 галоў у адным матчы. Асаблівыя праблемы ў камандзе з цэнтрам абароны. Запрошаныя перад сезонам Пазняк і Барысаў надзей не спраўдзілі, Кантарыя траўмаваны, Вягера недасведчаны, Горбач нарабіў памылак у матчы з «Шахцёрам», а расійскі гулец Мурачоў яшчэ толькі знаёміцца з беларускім футболам. Кантракт з сербам мае ўмацаваць лінію абароны гродзенскай каманды.
Пасля 17-ці тураў «Нёман» займае 8-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 21 ачко. Бліжэйшы матч гродзенская каманда правядзе 16 жніўня ў Гродне і будзе прымаць «Іслач».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…