У Гродне прэзентавалі 3D праект мемарыяльнага комплексу на месцы былога лагера смерці Шталаг 324

Плошча будучага мемарыяльнага комплексу складзе 2,5 гектары. Аўтары праекта плануюць размясціць тут не толькі экспазіцыю былога лагера ваеннапалонных, але і пашырыць інфармацыйнае напаўненне комплексу інфармацыяй па вызваленні ўсіх раёнаў Беларусі, піша grodnonews.by.

Шталаг 324, які існаваў у 1941−1943 гады на тэрыторыі сучаснага мікрараёна Фолюш, займаў плошчу каля 50 гектараў. Частку поля і лесу на ўскраіне захопнікі абгарадзілі калючым дротам, а ўнутры зладзілі месца масавай гібелі. Пераважна фашысты тут ўтрымлівалі захопленых ваеннапалонных і мірных жыхароў. За пару гадоў праз лагер смерці прайшло за 36 000 чалавек.



— Тут пахаваныя людзі, якія бязвінна загінулі ў лагеры ваеннапалонных у першыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы падумалі, што мемарыяльны комплекс «Гродзеншчына памятае» на месцы былога Шталаг 324 будзе самым важкім укладам у захаванне светлай памяці для будучых пакаленняў. Я бываў у шматлікіх мемарыяльных комплексах, але тое, што мы плануем тут паказаць і расказаць, яшчэ не сустракаў, — дзеліцца старшыня камісіі па ўвекавечанні памяці загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці пра ахвяр войнаў абласной арганізацыі ветэранаў Уладзімір Сытых.



На першай прэзентацыі праекта, дзе прысутнічалі старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Рамуальд Юроўскі, старшыня ветэранскай арганізацыі Кастрычніцкага раёна Уладзімір Цюцюннік, старшыня Гродзенскай гарадской ветэранскай арганізацыі Барыс Скобелеў і кіраўнік студыі дызайну «3D Plus» Ігар Мазалевич гаворка ішла аб беспярэчнай важнасці ідэі - рэалізаваць задуманае ў рэальнае ўвасабленне.



Так, плошча будучага мемарыяльнага комплексу складзе 2,5 гектара. Яго цэнтрам стане так званы «зала», дзе будуць стаяць фігуры з паднятымі ад безвыходнасці рукамі.

— Хацелася зрабіць так, каб гэты комплекс літаральна браў «за душу» тых, хто прыйдзе сюды. Эмоцыі, перажыванні - яны павінны ўздзейнічаць на чалавека, каб успаміны і гісторыя праніклі ўнутр. Па-другое — цалкам сысці ад рэалізму. Сродкі выражэння абмежаваныя, але эфект вельмі моцны, — распавядае Ігар Мазалевич, кіраўнік студыі дызайну «3D Plus».

Аўтары плануюць на тэрыторыі мемарыяла размясціць інсталяцыю канцлагера з трыма зямлянкамі і вагонам, на якім сюды прывозілі палонных. Асобную экспазіцыю прысвецяць спаленым вёскам Гродзенскай вобласці: тут будзе сабрана ўся інфармацыя пра іх і размесціцца «Звон памяці». У комплексе будзе працаваць адзін або некалькі святлодыёдных экранаў, а па перыметры мемарыяла пракладуць экскурсійнае аудыёсуправаджэенне на сямі мовах.

Планаў шмат, сярод іх будаўніцтва на тэрыторыі будучага комплексу царквы.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025