У Слоніме да Дня беларускага пісьменства добраўпарадкуюць набярэжную канала Агінскага і адкрыюць пасля рамонту і рэканструкцыі некалькі знакавых аб’ектаў, распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі.
Асноўныя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства разгорнуцца на больш чым дзесяці пляцоўках горада, піша belta.by. Добраўпарадкоўваюць набярэжная канала Агінскага — папулярнае месца адпачынку. Будзе здадзена пасля рэканструкцыі гасцініца «Шчара», «бо горад прывабны для турыстаў, а значыць, павінен быць гасцінным ва ўсіх адносінах», заўважыў Аляксандр Вярсоцкі.
На цэнтральнай плошчы Слоніма адкрыюць помнік Льву Сапегу. Некалі выдавец Статута Вялікага Княства Літоўскага быў старастай старажытнага горада, пры Льву Сапегу Слонім актыўна развіваўся. На гэтым тыдні, як чакаюць, статуя будзе адлітая, пасля чаго зоймуцца яе устаноўкай.
«Актыўна ўключыліся ў добраўпарадкаванне прадпрыемствы раёна і, што прыемна, жыхары Слоніма, якія наводзяць парадак у сваіх дварах і падворках», — адзначыў Аляксандр Вярсоцкі. Ён удакладніў, што на падрыхтоўку Слоніма да правядзення свята з усіх крыніц накіравана каля Br10 млн.
Да Дня беларускага пісьменства рыхтуюць друкаваную прадукцыю: набор паштовак з старымі відамі Слоніма, зборнік твораў пісьменнікаў і паэтаў слонімскай зямлі, а таксама тэматычныя альбомы, выданні, прысвечаныя прыгажосці, гісторыі і турызму ў Гродзенскай вобласці.
Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Цэнтрам свята станавіліся розныя гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе (двойчы), Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…