Партугалія выдала Беларусі прадпрымальніка-ўцекача з Гродна: ён не заплаціў падаткаў на $ 600 тыс.

Партугалія выдала Беларусі прадпрымальніка з Гродна, які не даплаціў дзяржаве 1,2 млн рублёў.

Як паведамляе Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь, былы заснавальнік прыватнай кампаніі на працягу 7 гадоў ажыццяўляў прадпрымальніцкую дзейнасць.

Ён закупляў і прадаваў розныя тавары за наяўныя грошы, але здзелкі афармляў па падробленых бухгалтарскіх дакументах, піша belnovosti.by. У падатковыя справаздачы таксама траплялі ілжывыя дадзеныя.

У выніку ў казну дзяржавы былі не выплачаныя падаткі на агульную суму ў 1,2 млн рублёў.

Калі ў дачыненні да былога прадпрымальніка распачалі крымінальную справу, ён ужо пражываў у Партугаліі. На працягу года вырашалася пытанне аб яго экстрадыцыі. Увесь гэты час ураджэнец Гродна знаходзіўся ў міжнародным вышуку. У чэрвені 2019 года Партугалія выдала ўцекача. Яго экстрадавалі ў Беларусь.

Цяпер мужчына ўтрымліваецца пад вартай. Крымінальную справу разгледзіць суд Ленінскага раёна. Максімальнае пакаранне паводле часткі 2 артыкула 243 КК РБ — 7 гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024