У рамках 17-га тура чэмпіянату Беларусі гродзенскі «Нёман» гасцяваў у салігорскага «Шахцёра» і буйна прайграў гарнякам — 6:0.
З самага пачатку матчу «Нёман» аддаў ініцыятыву суперніку. Ужо на 7-й хвіліне Бакай з пенальці адкрыў лік. Праз 6 хвілін Анціч са штрафнога адправіў мяч у вароты Дудара. Да перапынку дублем яшчэ адзначыўся Януш.
У другім тайме гродзенцы сабраліся і спрабавалі змяніць ход матчу. Але нешта небяспечнае, а тым больш забіць гаспадарам камандзе Ігара Кавалевіча так і не ўдалося. «Шахцёр» жа вызначыліся яшчэ двойчы ў самым канцы сустрэчы. Галамі адзначыліся Шындагарыдзе і Белановіч.
«Шахцёр» — «Нёман» — 6:0
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:
— Віншую суперніка з заслужанай перамогай. Шмат перастановак у нас было ў ходзе сённяшняга матча, вымушаных у сувязі з траўмамі. Шмат звёнаў памянялі, і дзе тонка — там і рвецца. Не спрацавалі ў нас абаронцы ў першым тайме — гэта адзін момант. Другі момант: з сыходам Алега Еўдакімава ў край (у нас не было флангавых паўабаронцаў), мы страцілі гульца ў цэнтры поля, які досыць канструктыўна мог весці гульню. Па-трэцяе, з такой камандай як Салігорск нельга гуляць без адбору, чаго ў нас, у прынцыпе, не было. Увогуле, матч можна прайграць, але нельга яго прайграваць бязвольна і бесхарактарна. Не аказалася чалавека, які мог бы навязаць нейкую барацьбу. Гэтыя складнікі і прывялі да буйной паразы.м
Пасля паразы ад «Шахцёра» каманда Кавалевіча знаходзіцца на восьмым радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 24 ачкі.
Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 16 жніўня і будзе прымаць «Іслач».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…