Для спробы дарожныя знакі з адмысловымі святлаадбівальнікамі ўсталююць на М6 паміж Шчучынам і Іўем.
Менавіта тут звяры часта выходзяць у начны час на праезную частку, піша lidanews.by.
— Усе ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, як правіла, здзяйсняюцца ў цёмны час сутак з 22.00 і да раніцы, — распавялі ў аддзеле ўтрымання аўтамабільных дарог і бяспекі руху РУП «Гродноавтодор». — Незвычайныя сігнальныя слупы з катафотамі сіняга колеру ўбачылі на дарогах паміж польскімі гарадамі Беласток і Аўгустаў, якія праходзяць праз лясную мясцовасць. У начны час святло фараў аўтамабіля трапляе на сіні святлоадбівальны элемент і адлюстроўваецца ў бок лесу. Лічыцца, што ў прыродзе няма натуральнага сіняга святла, таму звяры пры яго адлюстраванні на лес палохаюцца і сыходзяць ад дарогі.
Таксама на магістралі будуць усталёўвацца дадатковыя святлодыёдныя знакі, якія працуюць на сонечных батарэях. Яны дазволяць прыцягнуць увагу кіроўцаў транспартных сродкаў, якія рухаюцца па дарозе ў цёмны час сутак. Усе гэтыя мерапрыемствы падвысяць бяспеку дарожнага руху на галоўнай магістралі Гродзеншчыны.
Пры рэканструкцыі М6 на участках, дзе праходзяць шляхі міграцыі дзікіх жывёл, устаноўлены сеткі, для іх у Шчучынскім і Лідскім раёнах збудаваныя спецыяльныя падземныя пераходы.