Адукацыйныя семінары для лекараў і бацькоў, што апякуюцца дзецьмі з інваліднасцю пройдуць у Гродзенскім дзіцячым хоспісе з 12 па 16 жніўня. Заняткі правядуць лекары з Беларускага дзіцячага хоспіса. Навучанне будзе карысным таксама для інструктараў ЛФК, медсётраў па масажу, псіхолагаў, дэфектолагаў, выхавацеляў ды іншых асобаў, хто кантактуе з невылечна хворымі дзецьмі.
«Кожны год свет мяняецца тэхналагічна і аказанне паліятыўнай дапамогі цяжкахворым дзецям таксама павінна ўдасканальвацца. З гэтай мэтай нашыя спецыялісты выязжаюць для атрымання новых ведаў і хоспіс запрашае прафесіяналаў у Гродна. Наступны тыдзень будзе вельмі насычанам на экспертаў у паліятыўнай дапамозе. Таму запрашаем усіх ахвотных удасканаліць свой прафесіяналізм. Такая вучоба адбываецца ў Гродне ўпершыню і мы вельмі спадзяемся, што гэта дапаможа дзецям з цяжкай інваліднасцю жыць якасней», — кажа кіраўнічка Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка.
Семінар «Бяспечнае кармленне. Тэрапія глыпання» запланаваны на 12 жніўня, ад 9.00 да 15.00.
Семінар-трэнінг «Абілітацыя і псіхалогія цяжкахворых дзяцей: як правільна навучыць бацькоў» пройдзе 13 жніўня ад 9.00 да 16.00. Семінар прадугледжвае таксама заняткі ў сэнсорным пакоі.
Будзе магчымасць атрымаць веды пра масаж, ЛФК, парадак узаемадзеяння са спецыялістамі, фізічную тэрапію, правілы падбору індывідуальных сродкаў рэабілітацыі.
Для ўдзелу трэба запісацца па тэлефоне + 375 297 828 377
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…